Эдвард Дзьмухоўскі аштрафаваны на 4,5 мільёны рублёў
Грамадскі актывіст аштрафаваны за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце. Дзьмухоўскі кажа, што не ўдзельнічаў у акцыі, а праходзіў побач і заўважыў, як людзі ў цывільным цягнуць у аўтобус ягонага сябра Ігара Банцара. Тады арыштавалі і Дзьмухоўскага.