75% правераных у маі гродзенскіх аб’ектаў грамадскага харчавання працуюць з парушэннямі
У 75% выпадкаў зафіксаваныя парушэнні патрабаванняў санітарнага заканадаўства.
У 50 выпадках кіраўнікам накіравныя прадпісанні аб выпраўленні парушэнняў, праца 27 устаноў прыпыненая. Сярод апошніх – кавярня «Марио», бар ААТ «Громос», бар «Магнолия», бар ГААТ «Фобус», бар ААТ «Миробар».
За парушэнні санітарнага заканаўства 5 юрыдычных і 37 службовых асоб прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасці.
З мая ў Гродне адзначаецца павелічэнне колькасці захворванняў востымі кішэчнымі інфекцыямі.
Некаторыя гарадзенцы звязвалі сваё захворванне з наведваннем кавярняў.
Пазапланавая праверка кавярні “Полька” выявіла сярод працаўнікоў носьбіта сальманэл. З-за парушэнняў правіл асабістай гігіены, утрымання памяшканняў, інвентару, посуду узбуджальнік трапіў у ежу наведвальнікаў. “Полька” прыпыніла працу.
Прыпыняла працу і кавярня “Салодкі пачастунак”, дзе падчас абслугоўвання масавага мерапрыемства выкарыстоўваліся кулінарныя вырабы, прыгатаваныя па-за межамі кавярні без адпаведных дакументаў.
Пакаштаваўшы гэтых прадуктаў некаторыя з гасцей захварэлі.
Каб спыніць парушэнні санітарнага заканадаўства ў Гродне Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі працягвае штодзённы маніторынг аб’ектаў грамадскага харчавання.
Паводле http://gigiena-grodno.inbel.biz