Гарадзенцаў запрашае Media Studio

|

Надакучыла здымаць пастановачнае фота? Не ведаеш, з чаго пачаць здымкі відэаінтрэрв’ю? Хочаш паспрабаваць сябе ў мультымедыйнай журналістыцы і спазнаць мноства цікавых Інтэрнэт-інструментаў для стварэння інфаграфікі? Запрашаем у Media Studio.

За большасць дзіцячых гурткоў давядзецца плаціць

|

Паводле прэс-службы Міністэрства адукацыі, рашэнне перавесці большасць гурткоў і секцый для дзяцей і моладзі на платную аснову звязана з неабходнасцю эканоміі бюджэтных сродкаў.

Выцягнуць вядро з калодзежу ці банку з капустай з гляку: калі выклікаюць выратавальнікаў?

|

На сайце Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС з’явілася рубрыка, у якой выкладаюцца аўдыёфайлы з кур’ёзнымі зваротамі ў службу “101”.

Аўгустоўская пушча можа стаць транспамежным біясферным рэзерватам

|

Адпаведную заяўку ў ЮНЭСКА падрыхтуюць удзельнікі транспамежнага праекта “Менеджмент транспамежных  асабліва ахоўваемых тэрыторый  Алітускага ўезду і Гродзенскай вобласці і іх інтэграцыя ў Пан’еўрапейскую экалагічную сетку”.

 

Заўзятары БАТЭ ў Гродне: “Мы думалі, нас павязуць у МАЗах без вокнаў”

У 19.11 у Гродна прыбыў адмысловы цягнік, што прывез на мат БАТЭ – “Фенербахчэ” заўзятараў барысаўскай каманды. З вагонаў іх выпусцілі толькі праз некалькі хвілін, пасля сігналу па міліцэйскай рацыі і паведамленні аб гатоўнасці ўсіх пастоў.

Стадыён “Нёман” гатовы прыняць матч Лігі Еўропы

|

Сёння а 21.00 у Гродне адбудзецца футбольны матч “БАТЭ” – “Фенербахчэ”.

Карэспандэнт “ТС” паглядзеў, што адбываецца на стадыёне за пяць гадзін да гульні.

“Каложскі дабравест” адкрыецца 27 лютага

|

Фестываль праваслаўных песнапенняў збярэ ў Гродне калектывы з 8 краін.

У конкурснай праграме возьмуць удзел беларускія духоўныя і свецкія хоры, госці з Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Сербіі, Румыніі і Францыі – усяго каля 45 калектываў.

Чарговы тэрмін адкрыцця гродзенскага чыгуначнага вакзала – ІІ квартал

|

Рэканструкцыя будынка і тэрыторыі вакзала завершыцца да сярэдзіны лета, паведаміла belta.by са спасылкай на прэс-службу Беларускай чыгункі.

Гродзенскія выратавальнікі павіншуюць закаханых

|

Сёння за 5 хвілін да апоўдня супрацоўнікі Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС запрашаюць закаханых сустрэцца ля пажарнай каланчы.

“Вершы на асфальце” – паэтычны фестываль памяці Міхася Стральцова

|

У другім міжнародным паэтычным фестывалі, што ладзіцца 14-16 лютага ў Мінску, бяруць удзел беларускія, нямецкія, літоўскія, расійскія, украінскія, шведскія, эстонскія літаратары.

Гродзенскіх творцаў прадставяць Анатоль Брусевіч і Ганна Аўчыннікава.