Аўгустоўская пушча можа стаць транспамежным біясферным рэзерватам

|

Ён стартаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.

Праект па праграме транспамежнага супрацоўніцтва Латвія-Літва-Беларусь Еўрапейскай ініцыятывы добрасуседства і партнёрства мае бюджэт каля 280 тысяч еўра і будзе рэалізаваны цягам 2 гадоў.

 

Беларускія і літоўскія ўдзельнікі праекта будуць праводзіць сумесны маніторынг памежных  тэрыторый пад асаблівай аховай, падрыхтуюць адзіную транспамежную метадалогію менеджменту такіх тэрыторый, у прыватнасці, распрацуюць план развіцця транспамежнага заказніка “Чэпкеляй-Котра”.

 

Па сутнасці, плануецца стварыць адзіную сістэму кіравання прыроднымі заказнікамі па абодва бакі мяжы, каб умовы аховы, прыродакарыстання, дазволы і забароны былі аднолькавымі.

Акрамя таго, гродзенскія навукоўцы маюць намер падрыхтаваць у ЮНЭСКА заяўку на наданне статуса біясфернага заказніка Аўгустоўскай пушчы, якая размешчаная на тэрыторыі трох краін.

 

Паводле http://belta.by

Здымак http://blogmira.ru