За большасць дзіцячых гурткоў давядзецца плаціць
Новаўвядзенне пачне дзейнічаць з новага навучальнага года.
Мінадукацыі занятае фармаваннем спісу сацыяльна-значных аб’яднанняў па інтарэсах для ўстановаў дадатковай адукацыі.
Некаторыя з іх застануцца бясплатнымі, аднак якія канкрэтна гурткі атрымаюць бюджэтнае фінансаванне – невядома.
Паводле прэс-сакратара міністэрства адукацыі, факультатывы ў навучальных установах пераводзіць на платную аснову пакуль не плануецца.
Факультатыўныя заняткі ў школах уваходзяць у асобны спіс: часта яны выкарыстоўваюцца вучнямі і настаўнікамі як дадатковыя заняткі па прадметах, на некаторых з іх ідзе падрыхтоўка да алімпіядаў і тэстаў.
У беларускіх установах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі займаецца больш за 400 тысяч вучняў.
Паводле http://belapan.by
Здымак http://www.websmi.by