“Каложскі дабравест” адкрыецца 27 лютага
Удзельнікі фінала прадставяць вольную праграму, якая будзе складацца з песнапенняў праваслаўнай царквы. Яны паінфармаваныя пра перавагу выканання твораў беларускіх аўтараў і мясцовых напеваў, а таксама знаменнага, пуцявога, кіеўскага, балгарскага альбо грэцкага распеваў і абіходнага песнапення.
Конкурсныя выступы ацэніць прафесійнае міжнароднае журы.
У часе “Каложскага дабравесту” адкрыецца выстава з фондаў Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі, вечарына духоўнай паэзіі і аўтарскай песні, кіналекторы, выстава мастацкіх твораў на рэлігійную тэматыку ў Гродзенскай выставачнай зале.
Запланаваныя асобныя канцэрты хора студэнтаў Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П.І.Чайкоўскага, Архіерэйскага хору Свята-Аляксандра-Неўскага кафедральнага собору Парыжа і хору стараверскіх прыходаў Сібіры. Фестываль у дванаццаты раз адбудзецца ў Гродне ў перыяд з 27 лютага да 2 сакавіка.
|