Выцягнуць вядро з калодзежу ці банку з капустай з гляку: калі выклікаюць выратавальнікаў?

|

Штодня аператыўнае ўпраўленне службы прымае дзесяткі тэлефанаванняў з просьбамі пра дапамогу, сярод іх і такія, якія не маюць дачынення да ратавання жыцця: жанчына, якая не можа выцягнуць банку з капустай, мужчына, у якога вядро ўпала ў калодзеж, і ён не ведае, як цяпер набраць вады.

 

Прэс-сакратар абласнога ўпраўлення МНС Наталля Жывалеўская:

 

Людзі тэлефануюць у розных станах, некаторыя проста вельмі ўзрушаныя сітуацыяй, не ведаюць, што рабіць, і таксама звяртаюцца ў службу “101”.

Яны кажуць “вы ж выратавальнікі!”.

Але выратавальнікі выязджаюць, калі ёсць рэальная пагроза жыццю і здароўю чалавека.


Хаця і ва ўсіх іншых выпадках дыспетчар, па магчымасці, пракансультуе.

У нас адзіная дзяжурная дыспетчарская служба – дыспетчар прымае рашэнне, куды перанакіраваць чалавека, да якіх спецыялістаў пераадрасаваць.

Да нас тэлефануюць і калі дзверы не могуць адчыніць, і калі жывёле патрэбная дапамога. Такія выклікі мы не лічым  ілжывымі, хаця яны і не маюць да нас дачынення.

 

За ілжывае паведамленне пра здарэнне “жартаўніку” пагражае штраф у памеры ад 4 да 15 базавых велічыняў, за паўторнае – 20 да 50.

За непаўнагадовых у гэтым выпадку адказнасць нясуць бацькі.

 

Здымак http://www.nr2.ru