Заўзятары БАТЭ ў Гродне: “Мы думалі, нас павязуць у МАЗах без вокнаў”

Перон за 5 хвілін да прыбыцця цягніка

 

Цягнік прыбывае

 

Яго ўжо сустракаюць заўзятары БАТЭ, якія дабраліся да Гродна раней іншымі шляхамі

 

На вакзальнай плошчы гасцей чакалі 10 аўтобусаў, якія забяспечылі дастаўку аматараў футбола на стадыён. Аўтобусы ехалі паўпустыя, бо частка заўзятараў адправілася пешшу.

 

Чалавек у сіне-жоўтым шаліку: “Міліцыя ў вас вельмі адэкватная. Спыталі ў нас як даехалі, як настрой. Казалі нам: “Госпада не толпитесь”. Мы думалі, нас павязуць у МАЗах, але без вокнаў (смяецца).

 

Нягледзячы на тое, што запуск заўзятараў на матч распачаўся за некалькі гадзін, многія проста не паспявалі сваечасова трапіць на пачатак гульні з прычыны велізарнай чаргі перад металадэтэктарамі.

 

Першы тайм ужо пачаўся, а ахвотных трапіць на стадыён было яшчэ шмат.

 

Каб хутчэй прайсці да трыбун, некаторыя, асабліва нецерпялівыя прыхільнікі БАТЭ, спрабавалі выкарыстаць як альтэрнатыву калідор для выхаду. Натуральна, тут яны сустрэлі супраціў АМАПу. Не абыйшлося без кароткіх патасовак.

 

Тыя ж, каму самотна было ў хаце за тэлевізарам і не знайшлося месца ў спорт-барах, маглі пазаўзець на Савецкай плошчы, дзе на маніторы адбывалася прамая трансляцыя матча. Так-так, гэтая “брахалка” можа не толькі сацыяльную рэкляму перадаваць.

 

 

Здымкі аўтараў