“Прынеманскі” міні-рынак закрываецца на рэканструкцыю
Пасля добраўпарадкавання, замест сталоў пад навесамі з’явяцца ралетныя боксы.
Іх зоймуць гандляры бакалеяй, кандытарскімі і прамысловымі таварамі.
Пасля добраўпарадкавання, замест сталоў пад навесамі з’явяцца ралетныя боксы.
Іх зоймуць гандляры бакалеяй, кандытарскімі і прамысловымі таварамі.
Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты падчас пікету па зборы подпісаў адказваў на пытанні патэнцыйных выбаршчыкаў, якіх хвалявала ўсё – беларусізацыя, змены ў структуры ўлады, праблемы культуры, гісторыі і будучай Астравецкай АЭС.
Збор сродкаў на рэканструкцыю замку ў Наваградку праз латарэю “Скарбніца” ініцыянавала Міністэрства культуры”. Грошы пойдуць на пачатак распрацоўкі праектнай дакументацыі.
72-гадовы жыхар Скідзеля пайшоў вудзіць рыбу на Котру. На адваротным шляху рыбак трапіў у багну.
Жонка, не дачакаўшыся мужа ўвечары, выклікала міліцыю.
Канцэртная праграма з удзелам кампазітара і піяніста, праўнука М.К. Агінскага Іва Залускага (Вялікабрытанія) запланавана ў межах шостай Міжнароднай канферэнцыі “Адбіткі культурнай і дзяржаўнай дзейнасці князёў Агінскіх”.
Экспазіцыя ў адрэстаўраванай сядзібе Стэповічаў у вёсцы Барані на Астравеччыне адкрылася ў мінулую суботу.
Гасцей сустракалі ў чытальнай зале раённай бібліятэкі. Хаця галоўнага госця – прафесара Адама Мальдзіса можна прылічыць хутчэй да пазаштатных супрацоўнікаў бібліятэкі.
Польскі рэжысёр прафесар Кшыштаф Зануссі прачытае лекцыю гродзенскім студэнтам 9 кастрычніка.
Зарэгістраваць шлюб ў “магічную” нядзелю 10.10.10 у Гродна выказала жаданне адна пара. Адна заява на гэтую нядзелю пададзеная у ЗАГС па вуліцы Ажэшка.
Гродзенскі фатограф Аляксандр Саенка стаў прызёрам міжнароднага конкурса Best Environmental Photos-2010. Ягоны здымак з серыі “Едоки” атрымаў прыз у катэгорыі “Якасць жыцця”.
Гродзенскіх студэнтаў прымушаюць ставіць подпісы за вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі у кандыдаты на прэзідэнцкія выбары.