Дом Казіміра Сваяка адноўлены ў роднай вёсцы паэта-святара

|

А вось укладальніца “Выбраных твораў” Казіміра Сваяка Ірына Багдановіч і дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Ганна Запартыка ў Астравецкай бібліятэцы ўпершыню.

 

У 11.00 у касцёле святых Казьмы і Дам’яна пачынаецца імша памяці кс. Канстанціна Стэповіча.
Літургію на беларускай мове праводзяць адразу тры ксяндзы: дэкан Астравецкага дэканату айцец Здзіслаў Пікула, яго намеснік, пробашч Астравецкага касцёла ксёндз Іосіф Багдзевіч і вікарый гэтага ж касцёла ксёндз Вячаслаў Матукевіч.

На беларускай мове гучыць і прывітальны ліст біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Аляксандра Кашкевіча, якім распачынаецца ўрачыстая служба.

 

Дзейства працягваецца ў Клюшчанах, у касцёле святога Яўхіма, дзе працаваў паэт-святар і ў скляпеннях якога і сёння жыве рэха ягоных казанняў.

Прафесар Беластоцкага ўніверсітэта Гэлена Глагоўская ў штотыднёвіку “Беларуская крыніца” за 1929 год знайшла артыкул пра тое, як у Клюшчанах святкаваліся 3-гадовыя ўгодкі смерці Казіміра Сваяка.

З усіх канцоў Беларусі з’ехаліся тады людзі, каб ушанаваць памяць святара-паэта.

Навакольныя вёскі прыйшлі, лічы, у поўным складзе.

Больш за 600 чалавек маліліся за душу памерлага, урачыстую імшу правіў яго сябар, гарачы патрыёт Беларусі ксёндз Адам Станкевіч…

А сёння да нас далучыўся толькі адзін жыхар Клюшчан, прычым праваслаўнага веравызнання…

Затое Барані…

У гэтай вёсцы (нездарма яна нарадзіла талент такой вышыні!) жывуць асаблівыя людзі – тыя, хто ўмее быць удзячным і радавацца.

Ля хаты Стэповічаў сабраліся не толькі сённяшнія жыхары вёскі – прыехалі з гарадоў іх дзеці і ўнукі.

Падрабязна пра святкаванні чытайце тут

Паводле http://www.ostrovets.by