Даеш па подпісу з кожнага студэнта

|

Па словах навучэнцаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы, сярод тых студэнтаў, якія жывуць у інтэрнаце па БЛК, 3, прымусова праводзіцца збор подпісаў за вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам у прэзідэнты. Камендант сядзіць за сталом, які мінаюць студэнты, і пры сабе мае спіс навучэнцаў з пашпартнымі дадзенымі. Студэнту застаецца толькі паставіць подпіс. На думку студэнтаў, нават калі яны адмовяцца падпісвацца, за іх ўсё роўна распішуцца.

 

Здымак з www.pkse.ru