На рэканструкцыю Наваградскага замку ўдалося сабраць толькі 100 мільёнаў рублёў
Пра гэта на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да дня работніка культуры паведаміў міністр культуры Павел Латушка.
Паводле міністра, бліжэйшымі гучнымі падзеямі культурнага жыцця стане афіцыйнае адкрыццё палацава-замкавага комплексу ў Міры (ў снежні) і Нясвіжы (у ліпені 2011 года).
Сёлета ж мусіць пачаць працу Інстытут беларускай культуры, які павінны стаць пераемнікам Інбелкульту 20-ых гадоў.
На фота: Так Наваградскі замак выглядае сёння
Фота з сайта http://www.artslon.ru