“Прынеманскі” міні-рынак закрываецца на рэканструкцыю

|

Як паведаміў “Твайму стылю” галоўны адміністратар міні-рынкаў ЗАА “Гроднагандальсэрвіс” Г.І.Марчук, рамонт “Прынёманскага”, калі ўсё пойдзе добра, скончыцца цягам месяца.

Зручна стане і прадаўцам, і пакупнікам.

 Сёння пад навесамі працуюць 55 гандляроў, пасля рэканструкцыі застанецца каля 50 камфортных працоўных месцаў, арэндная плата за якія нават знізіцца.

Гандлёвыя шэрагі з садавінай і гароднінай рэканструкцыя не закране.

“Прынёманскі” добраўпарадкуецца апошнім з гродзенскіх міні-рынкаў.