Гродзенскія маладыя “магічным” лічбам не вераць
У ЗАГСе па вуліцы Сакалоўскага і Доме грамадзянскіх абрадаў на БЛК заяваў на нядзелю няма ўвогуле. Як сказала супрацоўніца ЗАГСа па БЛК, у нядзелю шлюбы рэгіструюць надзвычай рэдка. Найчасцей святочныя рэгістрацыі адбываюцца ў суботу і пятніцу, таксама ў сераду, зарэгістраваць шлюб у працоўны дзень можна ў несвяточны спосаб.
Астролагі кажуць, што сэнсу рэгістраваць шлюб менавіта 10.10.10 з пункту гледжання астралогіі няма. Гэты дзень хіба спрыяльны для адкрыцця бізнесу.
Затое ў Маскве 4 ЗАГСы пайшлі насустрач маладым і іх бацькам, якія пачалі звяртацца з просьбай зарэгістраваць шлюб у гэты дзень. Бо звычайна ў нядзелю ў маскоўскія ЗАГСы не працуюць.
Здымак з crazyhamster.livejournal.com