Выпіў на вуліцы піва? Заплаці штраф!

|

У хуткім часе ў Беларусі будзе ўведзена адміністратыўная адказнасць за распіванне слабаалкагольных напояў у грамадскіх месцах – на вуліцах, стадыёнаў, у парках і грамадскім транспарце. Штрафы могуць даходзіць да 100 даляраў і больш.

Уцёк з Ліпецка ў Гродна

|

Кіраўніцтва баскетбольнага клуба расійскага “Ліпецк” вінаваціць свайго цэнтравога Ілью Астаф’ева ў незаконным пераходзе ў склад “Гродна-93”. Тым часам у Гродне ўчора ўжо падпісалі кантракт з “перабежчыкам”.

У небе над Гродна – паранармальныя з’явы

|

Жыхары Гродна, якія сёння рана выбіраліся на працу, маглі бачыць на небе рэдкую з’яву – зімовую вясёлку, створаную крышталікамі лёду ў атмасферы.

У Гродне будзе створаны “Покрыва свету”

|

Унікальнае пано плануецца стварыць да Фестывалю нацыянальных культур, які адбудзецца 4-6 чэрвеня ў Гродне. Пано будзе “сшыта” з прац у любой тэхніцы ткацтва ці вышывання на тэму “У свет з дабрынёй”, якія можа даслаць кожны ахвотны.

А вы ёсць у спісе праверак?

|

Больш за чатыры тысячы арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў з Гарадзеншчыны пройдуць у першай палове 2010 г. праверкі з боку падатковай інспекцыі, дзяржкантроля і іншых кантрольных органаў. У спісе тых, каго наведаюць інспектары, цэрквы, навучальныя ўстановы, фірмы, сельсаветы, індывідуальныя прадпрымальнікі, БРСМ.

Трыццаць дзён без рэгістрацыі

|

Грамадзянам Украіны дазволяць знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі без рэгістрацыі да 30 дзён. Адпаведнае беларуска-украінскае пагадненне будзе ратыфікавана ў Мінску вясной.

Лыжы да санкі – самы хадавы тавар у “Спорттаварах”

|

Сёлета зіма радуе нас снегам, і гродзенцы кінуліся набываць рыштунак для зімовых відаў спорта. Свае паслугі прапануюць таксама пункты пракату.

Польшча інтэгруе беларусаў праз інтэрнэт

|

Запрацавалі сайты, якія дапамагаюць замежнікам, што жывуць у Польшчы, інтэгравацца ў польскае грамадства. Спецыяльна для беларусаў польскі бок распрацаваў беларускамоўную версію парталаў www.familylaw.pl і www.migrapolis.pl.

На Гродзеншчыне змагаюцца з “шэрай” тэхнікай

|

Аператыўнікі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі днямі канфіскавалі ў Лідзе больш за 100 мабільнікаў, фотаапараты і ноўтбукі, на якія адсутнічаюць дакументы аб іх легальным набыцці.

“Алімпія” згубіла перспектыўнага гульца

|

Баскетбалістка Таццяна Сінкевіч з гродзенскай “Алімпіі” перайшла ў склад украінскага жаночага клубу “Франківськ” .