Польшча інтэгруе беларусаў праз інтэрнэт
Партал www.migrapolis.pl прадстаўляе неабходную для мігрантаў інфармацыю пра атрыманне візаў, правілы працаўладкавання, мытныя правілы, сацыяльнае страхаванне, падаткавую сістэму, набыццё маёмасці ў Польшчы, парады аб паводзінах у крызісных сітуацыях, прававую ды іншую карысную інфармацыю.
Адмысловы раздзел прысвечаны вывучэнню польскай мовы, у тым ліку спасылкі на карысныя сайты, спіс дапаможнікаў, слоўнікаў.
Партал www.familylaw.pl змяшчае інфармацыю пра законы, якія звязаныя з заключэннем шлюбаў з грамадзянамі Польшчы, сямейнымі справамі, разводамі і пытаннямі апекі над дзецьмі, асаблівасці польскай культуры і звычаяў.
Праект паўстаў праз фінансавую падтрымку Еўрапейскага інвестыцыйнага фонда.
Сайты, разлічаныя на жыхароў Польшчы з краін трэцяга свету інтэрнэт-рэсурсы маюць ангельскую, рускую, беларускую, украінскую, гішпанскую, арабскую і вьетнамскую версіі.