“Алімпія” згубіла перспектыўнага гульца

|

У мінулым сезоне Таццяна грала ў складзе івана-франкійскай “Галіцкай Акадэміі” у чэмпіянаце Украінскай баскетбольнай лігі. Гэты сезон Сінкевіч распачала ў гродзенскай “Алімпіі”. На перпектыўную спартсменку, якая ўваходзіць у маладзёвую зборную Беларусі, звярнуў увагу галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі Анатоль Буяльскі. Ён уключыў дзяўчыну да пашыранага спісу кандыдатаў для падрыхтоўкі да чэмпіянату свету-2010. У складзе клубу “Франківськ” Таццяна ўпершыню зыграе 17 студзеня, паведамляе champion.com.ua