У небе над Гродна – паранармальныя з’явы
Гало́ (ад грэц. χαλοσ — «круг», «дыск») звычайна выкліканыя ледзянымі крышталікамі ў аблоках на вышыні 5-10 км.
Адлюстраванае гэтымі крышталікамі святло часта робіць гало падобнай на вясёлку.
У маразы гало можа ўтварацца вельмі блізка да зямлі, што і дазволіла сёння гарадзенцам стаць сведкамі рэдкай з’явы.
З’яўленне гало ў маразы звычайна з’яўляецца прадвеснікам хуткага пацяплення.
Фота fotogrodno.net