На Гродзеншчыне змагаюцца з “шэрай” тэхнікай
45 тэлефонаў, 3 фотаапараты і відэакамера (агульны кошт каля 25 мільёнаў рублёў) канфіскаваны ў гандлёвым павільёне па вул. Перамогі.
У краме па вул.Кірава на продаж былі выстаўлены 43 мабільніка, 5 ноўтбукаў, манітор і прынтар, на якіх адсутнічалі гандлёвыя знакі Беларусі і не было адпаведных дакументаў.
Прыкладны кошт тавара – 40 мільёнаў.
Аператыўнікамі затрыманы таксама грамадзянін Латвіі, які займаўся незаконным продажам мабільных тэлефонаў.
У яго канфіскавана 13 мабільнікаў “Нокія”.
Паводле http://www.uvd.grodno.by