У Гродне будзе створаны “Покрыва свету”

|

Як паведаміла “Твайму стылю” мастацкая кіраўніца акцыі Алена Чумрай, ідэя акцыі была перанятая з Полацку, дзе нядаўна ў такі спосаб быў створаны “Полацкі абярэг”. Яго вышыня складала 3 метры, а даўжыня -25 м. “Абярэг” быў створаны з 455 асобных кавалкаў, створаных полацкімі майстрамі.

>

– Мы хочам, каб удзел у праекце ўзялі людзі розных нацыянальнасцяў з розных краін – кажа сп-ня Чумрай. Ужо зараз над сваімі часткамі для пано працуе цэлы шэраг гарадзенскіх майстроў.

Дасылаць свае працы можна да 20 красавіка. Гарадзенскае “Покрыва свету” будзе дэманстравацца ў гарадской выставачнай залі.

 

На здымку: Алена Чумрай ужо стварыла цэнтральную частку пано, дзе будзе знаходзіцца сімволіка Фестывалю нацыянальных культур.

Фота: prosto-free.livejournal.com