У Гродне выдалі мапу-буклет старых могілак (+ глядзі анлайн-мапу!)

|

На віртуальную вандроўку па старадаўнім некропалі запрашае грамадская ініцыятыва “Варштат ідэй”. Гарадзенскія гісторыкі прадставяць мапу-буклет могілак па вул. Антонава і анлайн-мапу.

Польскія мытнікі ў Кузніцы затрымалі кантрабандныя цыгарэты на амаль 190 тысяч еўра

|

Беларускі дальнабойшчык спрабаваў правезці праз мяжу ў адмысловай схованцы 72 тыс. цыгарэт. Ацэначны кошт кантрабанды – больш за 800 тыс. злотых (187 тыс. еўра), паведамілі ў прэс-службе Мытнай палаты ў Беластоку.

Лядовае пабоішча: Хакеісты “Ліды” узялі бабруйскіх “зуброў” за рогі

|

Беспрэцэдэнтна брутальным аказаўся матч чэмпіянату Беларусі па хакеі ў экстралізе паміж “Лідай” і “Дынама-Бабруйск”, які прайшоў 31 кастрычніка. У трэцім перыядзе арэна Лядовага палаца ў Лідзе ператварылася ў Калізей, а хакей – у гладыятарскія баі. Госці, якія да таго часу саступалі з буйным лікам, вырашылі выявіць наймацнейшага ў іншым аспекце – кулачных паядынках. Але і тут далі слабіну.

Каля гродзенскага аўтавакзала сабраліся пажарныя машыны: з падвала бара “Караван” валіць дым

Пажар у бары “Караван” здарыўся каля поўдня 3 лістапада. Па папярэдняй версіі прычынай стала кароткае замыканне электраправодкі ў падвале будынка.

У Гродне пройдзе творчая сустрэча са Зміцерам Вайцюшкевічам “У гонар святога Губерта”

|

Сустрэча адбудзецца 4 лістапада ў зале ва ўнутраным дворыку па вул. Будзёнага, 48а. Пачатак у 19.00.

У кавярні “Путник” ля аўтавакзала згарэла халадзільная камера

|

Пра моцнае задымленне ў будынку па вуліцы Чырвонаармейскай, дзе знаходзяцца кавярня “Путник” і бар “Караван”, выратавальнікам паведамілі 3 лістапада ў 12.06. Гарэў падвал, у якім знаходзілася халадзільная камера.

Выйшаў каляндар “Не маўчы па-беларуску” на 2016 год. Набыць яго можна і ў Гродне

|

Чарговае выданне календара ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” ужо з’явілася ў кнігарнях. У ім 366 (бо 2016 – высакосны) адметных беларускіх словазлучэнняў у вясёлых малюнках мастачкі Дар’і Мандзік.

На ўзоры новых беларускіх грошай знайшлі арфаграфічную памылку

|

Нацбанк паказаў узоры новых беларускіх банкнот і манет, якія ўвойдуць з 1 ліпеня 2016 года. На адной з банкнот ёсць арфаграфічная памылка. Гэтая банкнота акурат прысвечана Гарадзеншчыне.

Старую памылку на новых беларускіх грошах выправяць цягам бліжэйшых год

|

Новыя беларускія купюры, дзе замест “пяцьдзясят” напісана “пяцьдзесят” былі надрукаваныя яшчэ ў 2008 годзе, калі абавязвалі старыя правілы беларускай мовы. Увесці новы ўзор рубля хацелі яшчэ тады, але перашкодзіў сусветны крызіс, расказалі ў Нацбанку.

Надвор’е ў Гродне ў выходныя: воблачна, дажджы і туманы, моцны вецер

|

На гэтых выходных на Гарадзеншчыне чакаецца вільготнае надвор’е, тыповае для позняй восені. У нядзелю ў рэгіёне прагназуюцца моцны парывы ветру, паведамілі ў аблгідрамеце.