“За Батьку!” праз усю Беларусь

|

У Беларусі пачалася перадвыбарчая агітацыйная кампанія. Адным з яе адыёзных праяваў абяцае стаць арганізаваны ў Расіі аўтапрабег “Мы за Батьку!”, удзельнікі якога на наступным тыдні завітаюць і на Гарадзеншчыну.

Гарадзенцы не ведаюць літасці да гасцей

|

Хакеісты “Нёмана” атрымалі чарговую хатнюю перамогу ў Адкрытым чэмпіянаце краіны. Учора на сваёй пляцоўцы гарадзенцы адолелі “Віцебск”. Лік у сустрэчы адкрылі госці, але затым намаганнямі Панцырава і двойчы Кіслага прымусілі гасцей здацца.

У Гродне шукалі “Шлях да ўзаемнасці”

|

Канферэнцыя з такой назвай сабрала больш за 100 навукоўцаў, аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў, святароў з Беларусі і Польшчы.

Высокія госці ў гарадзенскім універсітэце імя Янкі Купалы

|

Сёння студэнты і выкладчыкі гарадзенскага ўніверсітэту змогуць паразмаўляць з Генеральным пракурорам, былым старшынём Канстытуцыйнага суда Беларусі Рыгорам Васілевічам. А ў суботу ў корпусе ўніверсітэта па вул. Леніна адбудзецца сустрэча са старшынём гарадзенскага аблвыканкама Сямёнам Шапірам.

Мацюкі як метад падрыхтоўкі хакеістаў

|

Мат, злоўжыванне алкаголем, няўвага да здароўя дзяцей. Такая абстаноўка пануе на трэніроўках у гарадзенскім цэнтры алімпійскага рэзерва па хакеі.

Філфак атрымаў найбольш узнагарод на конкурсе Alma mater (аўдыё)

|

Факультэт гісторыі і сацыялогіі перамог у штогадовым конкурсе першакурснікаў “Alma mater – любоў з 1 курсу”, які адбыўся ўчора ў Гродзенскім купалаўскім ўніверсітэце.

Ці вывезуць з Беларусі чарговы рарытэт?

|

На он-лайнавым беларускім аукцыёне выстаўленая рэгістрацыйная кніга Ішкольдзкага прыходу, які знаходзіцца пры найстарэйшым касцёле Беларусі.

Бадзялы сабака ўратаваў ад агню двух чалавек

|

У вёсцы Котра каля Гродна сабака ўратаваў ад пажару гаспадара, які ў сваю чаргу паспеў уратаваць суседа-інваліда.

Гродзенцаў спыталі пра стаўленне да супрацоўнікаў ДАІ

|

Пракуратура Гродзенскай вобласці правяла апытанне сярод амаль тысячы кіроўцаў наконт меркаваных прычынаў дарожна-транспартных здарэнняў.

Ураджай журавін, грыбоў і патронаў

|

Каля Гродна знайшлі сховішча сучасных боепрыпасаў. Мяркуецца, што патроны скралі людзі, якія мелі доступ да склада з узбраеннем.