Гродзенцаў спыталі пра стаўленне да супрацоўнікаў ДАІ

|

У ананімным анкетаванні паўдзельнічала 930 жыхароў Гродзеншчыны – кіроўцы-прафесіяналы, інжынерна-тэхнічныя работнікі аўтапрадпрыемстваў і аўтааматары. З апытаных пераважалі мужчыны – 82,1%.

 

Анкета складалася з 20 пытанняў, а таксама змяшчала магчымасць выказацца аб праблемах і прапановах па ўдасканаленні працы па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху. Асобна высвятлялся стаўленне насельніцтва да працы супрацоўнікаў ДАІ.

 

Да асноўных прычын ДТЗ кіроўцы аднеслі наступныя: нізкі ўзровень транспартнай дысцыпліны і недастатковая падрыхтоўка кіроўцаў, недысцыплінаванасць пешаходаў, недастатковая праца ДАІ па папярэджанні парушэнняў правіл дарожнага руху, выезд на дарогу няспраўных транспартных сродкаў і сяльгастэхнікі, няякаснае пакрыццё дарог, адсутнасць дастатковага асвятлення ўначы ў небяспечных скрыжаваннях.

 

Супрацоўнікі пракуратуры адзначаюць, што парушэнні хуткаснага рэжыму, правіл абгону і праезда перакрыжаванняў кіроўцамі легкавікоў апошнім часам носяць масавы характар і найчасцей з’яўляюцца непасрэднымі прычынамі ДТЗ, у тым ліку з гібеллю людзей.

 

Ёсць таксама нараканні і ў адрас аўташкол і аўтанавучальных камбінатаў, кіроўцы і спецыялісты якіх часта не толькі не прымаюць мераў па падвышэнні ўзроўню падрыхтоўкі кіроўцаў, але і дапушчаюць за хабар да здачы экзаменаў курсантаў без дастатковай тэарэтычнай і практычнай падрыхтоўкі.

 

Яшчэ адна праблема – недахоп парковачных месцаў для вялікай колькасці асабістага транспарта грамадзян, якая ўвесь час расце, адзначылі ў пракуратуры.

Па матэрыяле “Ежедневника”

 

Здымак з news.bigmir.net/