Бадзялы сабака ўратаваў ад агню двух чалавек

|

Пажар здарыўся ўчора ў двухпавярховым жылым доме ў вёсцы Котра Гродзенскага раёна. Гаспадар кватэры зранку пайшоў праходзіць медкамісію, а калі вярнуўся і адчыніў дзверы, то літаральна на парозе страціў прытомнасць ад дыму. Бадзялы сабака ўбачыў адкрытыя дзверы, забег у кватэру і пачаў тузаць мужчыну за руку. Ад гэтага той прыйшоў у прытомнасць. На другім паверсе ў задымленым памяшканні знаходзіўся сусед-інвалід – гаспадар кватэры хутка забег наверх і падцягнуў суседа да парога. Прыбылыя выратавальнікі вывелі абодвух жыхароў на свежае паветра. Выратавальнікі МНС мяркуюць, што прычынай пажару стала замыканне электраправодкі тэлевізара на першым паверсе.

 

Паводле інфармацыі Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС