У Гродне шукалі “Шлях да ўзаемнасці”
Удзельнікі канферэнцыі, якая пачалася 18 лістапада і скончыцца сёння, абмяркуюць пытанні літаратуразнаўства і мовазнаўства, этнаканфесійных адносінаў на мяжы, мастацтва, турызма, а таксама развіцця палітычных і эканамічных адносінаў на беларуска-польскім памежжы.
Сярод арганізатараў канферэнцыі Саюз палякаў на Беларусі (СПБ) на чале са Станіславам Сямашкам і Беларускае грамадска-культурнае таварыства ў Польшчы на чале з Янам Сычэўскім.
Абедзьве гэтыя арганізацыі маюць неадназначную рэпутацыю сярод польскай і беларускай грамадскасці на Беласточчыне і Гарадзеншчыне.
Так, СПБ Станіслава Сямашкі дагэтуль з’яўляецца фактычна непрызнаным з боку польскага ўраду і значнай часткі польскай меншасці, якая падтрымлівае неафіцыйны Саюз палякаў на чале з Анжалікай Арэхвай.
Што да Яна Сычэўскага, то многія дзеячы беларускай меншасці на Падляшшы вінавацяць яго ў падтрымцы палітыкі Аляксандра Лукашэнкі.
На здымку: выступае дэкан факультэта гісторыі і сацыялогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Эдмунд Ярмусік.
Фота Яраслава Ванюкевіча