Пункт спрошчанага пропуску Лоша набывае статус міжнароднага. Пакуль у парадку эксперымента

|

Ад 15 снежня 2015 года да 15 студзеня 2016 года ў пункце спрошчанага пропуску Лоша Астравецкага раёна (сумежны літоўскі пункт пропуску Шумскас) будзе праведзены эксперымент. Яго мэта – падрыхтоўка да змены статусу пункта на міжнародны, а таксама павелічэнне патоку людзей і транспарту праз дзяржаўную мяжу  падчас калядных і навагодніх святаў, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.

Выратавальнікі ліквідавалі ўяўны пажар у Гродзенскім драмтэатры

|

Паводле сцэнарыя вучэнняў, на першым этапе загарэліся каласнікі – абрашотка, што знаходзіцца над сцэнай і служыць для спускання дэкарацый. Потым загарэліся самыя дэкарацыі. Пажарныя дэманстравалі свае ўменні ў тэатры, бо яго будынак мае высокі клас пажарнай небяспекі.

Жыццё і творчасць Максіма Багдановіча будуць тэмай заняткаў гарадзенскай “Мовы Нанова”

|

У госці да гарадзенцаў прыедзе іх зямляк, паэт і вядомы літаратуразнаўца Юрась Пацюпа, які нядаўна ўклаў збор твораў Максіма Багдановіча з серыі “Залатая калекцыя беларускай літаратуры”.

Дзед Мароз запрашае гарадзенцаў на “Навагодні прабег”

У сёмы раз у Гродне пройдзе Навагодні лёгкаатлетычны забег. На дыстанцыю з прафесійнымі спартсменамі 19 снежня выйдуць і галоўныя навагоднія персанажы.

У Гродне прэзентуюць новыя кнігі ARCHE, у тым ліку гісторыю апазіцыі БНФ на 1000 старонак

|

10 снежня ў Гародні адбудзецца прэзентацыя амаль тысячастаронкавай багатаілюстраванай кнігі, праца над якой вялася пяць гадоў.

Пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму з Беларуссю гатова да падпісання

|

Тэкст пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму  паміж Беларуссю і ЕС гатовы да парафіравання і падпісання, заявіў на брыфінгу 9 снежня ў Мінску Гунар Віганд, дырэктар дэпартамента Расіі, Усходняга партнёрства, Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЕ Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў, піша БелТА

У Ашмянах 78-гадовы кіроўца збіў 82-гадовую жанчыну

|

Мужчыны з’ехаў з месца здарэння, але быў затрыманы ў хуткім часе супрацоўнікамі ДАІ.

Гродненская милиция ищет футбольных фанатов среди школьников

|

РАУС Гродзенскага райвыканкама накіравала запыты ў школы з мэтай выяўлення сярод вучняў футбольных фанатаў.

Частный инвестор планирует построить мини-ГЭС в Слонимском районе

|

У Слонімскім раёне зарэгістравана ТАА “ГідроПарк”, якое звярнулася ў Гарадзенскі аблвыканкам з прапановай пабудаваць міні-ГЭС магутнасцю 240 кВт на возеры. Пра гэта распавялі ў камітэце эканомікі аблвыканкама.

Старинную мельницу в Лидском районе хотят превратить в уникальный туристический объект

Закінуты млын у аграгарадку Дворышча летам гэтага года купіла з аўкцыёну турыстычная кампанія “Адрас лета” з Ліды.