Пункт спрошчанага пропуску Лоша набывае статус міжнароднага. Пакуль у парадку эксперымента

|

У азначаны перыяд праз пункт пропуску Лоша могуць прайсці мяжу грамадзяне Рэспублікі Беларусь і  Літоўскай Рэспублікі незалежна ад іх месца жыхарства і легкавыя транспартныя сродкі, колькасць месцаў для сядзення ў якіх, акрамя сядзення кіроўцы, не перавышае васьмі.

Мытны кантроль у гэтым пункце пропуску пакуль не праводзіцца, таму эксперымент прадугледжвае толькі  беставарны пропуск грамадзян. Перамясціць праз мяжу можна будзе толькі тавары, для асабістага карыстання, прадугледжаныя спісам для пунктаў спрошчанага пропуску.

Рэжым працы пункта пропуску Лоша – Шумскас ў названы перыяд – штодня ад 08.30 да 20.00 па беларускім часе.

Таксама зараз ідзе актыўная супраца па змене статусу  пунктаў спрошчанага пропуску Відзы, Мальдзевічы, Доцішкі і Парэчча на міжнародны. Такія змены  дазволяць пераразмеркаваць транспартныя патокі і павысіць прапускную здольнасць пунктаў на прыбалтыйскім кірунку.