Пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму з Беларуссю гатова да падпісання

|

Сумесная праца Беларусі і Еўразу над пагадненнем аб спрашчэнні візавага рэжыму ідзе ўжо некалькі гадоў. 22 мая,  пасля саміту Усходняга партнёрства ў Рызе, кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей заяўляў журналістам, што пагадненні аб спрашчэнні візавага рэжы не было парафіравана ў рамках форуму па шэрагу тэхнічных пытанняў.

 

Зараз, паводле  слоў Гунара Віганда, адзінай перашкодай для падпісання дакумента з’яўляецца тое, што дыпламатычныя пашпарты ў Беларусі пакуль не адпавядаюць  “высокім патрабаванням у сферы бяспекі”.  Ён выразіў надзею, што гэта пытанне хутка вырашыцца.