Гродзенскія рынкі правярае Дзяржстандарт

|

Маштабны маніторынг прадпрымальнікаў, якія гандлююць таварамі лёгкай прамысловасці, пачаўся 4 дні таму, піша vgr.by.

Спецыялісты спраўджваюць, наколькі гарадзенскія гандляры падрыхтаваныя да ўвядзення тэхрэгламента Мытнага саюза.

На мяжы з Польшчай і Літвой утварыліся вялізныя чэргі

|

Сотні жыхароў памежжа вырашылі скарыстацца выходным днём 7 лістапада для паездкі ў Польшчу і Літву. У выніку, у памежныя пункты пропуску Гарадзеншчыны сёння скіравалася ў чатыры разы больш аўтамабіляў, чым у мінулыя выходныя.

У “Каменным Логу” запрацаваў duty free

|

У бліжэйшы час крама бяспошліннага гандлю з’явіцца на чыгуначным вакзале ў Гродне, а да канца года на беларускіх памежных пунктах пропуску павінны пачаць працу яшчэ 18 duty free.

У лесе каля Гродна жыў нелегал

|


Маладога чалавека, які прадстаўляўся пад рознымі прозвішчамі, затрымалі каля памежнай вёскі Брузгі.

Невядомы замежнік без дакументаў назваўся грамадзянінам Расіі, увесь час змяняў свой узрост і сцвярджаў, што на Гарадзеншчыну прыехаў аўтаспынам з Пярмі.

У межах Дзён Святога Губерта гарадзенцаў чакае яшчэ адна выстава

|

Дні Губерта ў Гародні сёлета па задуме арганізатараў расцягнуцца амаль на месяц.

Распачаліся яны 5 лістапада выставай Андрэя Філіповіча ў “Крызе”, завершацца – вернісажам маладога таленавітага гарадзенскага творцы Уладзіміра Пазняка ў гэтай жа галерэі.

 

Гарадзенцаў запрашаюць на размову аб культуры

|

Навошта нам культура? Якія функцыі яна павінна мець, каб быць карыснай для жыхароў горада? На гэтую тэму культурным дзеячам і зацікаўленым гарадзенцам прапануе паразважаць “Цэнтр “Трэці сектар” на дыскусіі “Функцыя культуры ў грамадстве”, якая адбудзецца 14 лістапада ў Гродне.

“Алімпія” стартавала ў Еўракубку з паразы

|

У стартавым туры другога па значнасці еўрапейскага турніра гарадзенкі ўшчэнт прайгралі ў гасцёх нашпігованаму зоркамі маскоўскаму “Дынама”.

Кантрабандыст схаваў цыгарэты ў полыя дошкі

Пустыя ўсярэдзіне дошкі выкарыстаў кіроўца-расеец, каб схаваць у іх чатыры тысячы пачак “Мінска”. Польскія мытнікі пры даглядзе звярнулі ўвагу, што дошкі надта тоўстыя.

“Стары Ольса” прадставіць у Гродне новы альбом

Першы за апошнія чатыры гады альбом атрымаў назву “Santa Maria”. Гарадзенцы змогуць пачуць яго ўжывую 25 лістапада ў Гарадзенскім музычным каледжы.

Састарэлы кіроўца загінуў у Парэччы

|

Пенсіянер, які ехаў на мапедзе, не саступіў дарогу грузавіку.