На мяжы з Польшчай і Літвой утварыліся вялізныя чэргі
Паводле Дзяржаўнага памежнага камітэта, найбольш легкавых машын з раніцы чакала ў “Брузгах” (на 9.00 – 250 аўто), у “Бераставіцы” – 170 машын, у “Катлоўцы” – 160, у ”Каменным Логу” – 140.
Да 13 гадзін чэргі на выез паменелі неістотна: у “Брузгах” чакалі 120 машын, у “Бераставіцы” – 150, у “Каменным Логу” – 140.
Праблема тычыцца перадусім пунктаў пропуску нат тэрыторыі Гарадзеншчыны.
На Берасцейшчыне чэргі на мяжы не перавышаюць 20-50 аўто.
Памежная служба Беларусі павялічыла колькасць супрацоўнікаў у праблемных пунктах пропуску, але супрацоўнікі літоўскіх і польскіх памежных пераходаў па невядомых прычынах працуюць марудна.
Так, польская “Кузніца” за гадзіну прымае толькі 10 аўтамабіляў, аналагічная сітуацыя ў літоўскім кірунку: аформленыя беларусамі машыны не прымаюць замежныя калегі.
У другой палове дня заторы могуць утварыцца ўжо на ўезд у Беларусь.
Дзяржаўны памежны камітэт рэкамендуе вандроўнікам улічваць складаную сітуацыю на мяжы.
Паводле http://gpk.gov.by
Здымак http://euroradio.fm