У межах Дзён Святога Губерта гарадзенцаў чакае яшчэ адна выстава
Выстава Уладзіміра Пазняка “Паўсядзённасць паўсядзённасць” пройдзе з 15 да 29 лістапада.
Творца працуе ў галіне візуальнага мастацтва: жывапіс, графіка, сцэнаграфія, відэаінсталяцыя, аб’екты, перформанс, у выставах і міжнародных пленэрах удзельнічае з 2006 года.
Мастак нарадзіўся ў Гародні, скончыў факультэт мастацтва ГрДУ імя Янкі Купалы (2008 г.).
Служыў у войсках супрацьпаветранай абароны.
Выкладаў на факультэце мастацтваў, працаваў мастаком-пастаноўшчыкам Гродзенскага драмтэатра.
Аўтар сцэнаграфіі пяці спектакляў. Сцэнаграфія спектакля “Казка дзікага лесу” адзначана ў конкурсе імя Івана Ушакова. Стыпендыят Варшаўскай Акадэміі мастацтваў (ф-т Новыя медыя і сцэнаграфія).
Адкрыццё выставы Уладзіміра Пазняка – 15 лістапада а 17-ай гадзіне.