“Алімпія” стартавала ў Еўракубку з паразы

|

Расійская каманда 15 разоў перамагала ў чэмпіянаце сваёй краіны, двойчы выйгравала Кубка Еўропы.

 

У сустрэчы з гарадзенкамі, якая праходзіла 6 лістапада, масквічкі дамінавалі на працягу ўсёй гульні, што вылілася ў выніковую перамогу з лікам 84-54.

 

На вынік сустрэчы паўплывала адсутнасць у складзе “Алімпіі” траўмаванай Надзеі Дрозд, а таксама кепская рэалізацыя трохачковых кідкоў, на якія рабіла стаўку каманда Аляксандра Шымковяка.

 

align=”left” alt=”баскетбол” >З 24 спробаў патрапіць з-за дугі ўдалымі выйшлі ўсяго 5…

 

Самай выніковай у гарадзенак стала Караліна Падшывалава (11 ачкоў). Любоў Алёшкіна і Марыя Філончык набралі па 9 ачкоў, канадка Джулі Сібрук (на здымку блакуе атаку суперніцы) – 7.

 

У складзе “Дынама” рэй вяла амерыканка Ціна Чарльз (20 ачкоў).

 

У адной групе з нашай камандай гуляюць таксама яшчэ дзве моцныя каманды – “Спартак” (Нагінск, Расія) і “Універсітэт” (Турцыя). Барацьбу за галоўную ўзнагароду турніра працягнуць толькі дзве мацнейшыя каманды групы.

 

Вось як выглядае расклад гульняў “Алімпіі”:

 

14 лістапада. “Алімпія” – “Спартак”

21 лістапада. “Універсітэт” – “Алімпія”

28 лістапада. “Алімпія” – “Дынама”

5 снежня. “Спартак” – “Алімпія”

12 снежня. “Алімпія” – “Універсітэт”

 

Свае “хатнія” сустрэчы “Алімпія” хутчэй за ўсё згуляе ў Лідзе, бо ў Гродне няма адпаведнай такога ўзроўню турніра баскетбольнай залы.

 

Менавіта ў Лідзе гарадзенкі гулялі свае еўракубкавыя матчы і ў мінулым сезоне. Вось толькі суперніцы тады былі крыху слабейшымі за сёлетніх.

 

Фота: wbcdynamo.ru