У “Каменным Логу” запрацаваў duty free

|

У “Каменным Логу”, як і па ўсёй Беларусі, duty free зачынілі ў 2007 годзе.

Тады праверка выявіла, што больш за палову прададзенага праз падобныя крамы алкаголю, вярталася ў Беларусь і прадавалася ўжо зусім па іншых коштах.

Дагэтуль крама бязпошліннага гандлю заставалася толькі ў Нацыянальным аэрапорце.

 

Новыя duty free маюць сістэму кантролю, якая дазваляе мытнікам фіксаваць пакупкі ў рэжыме онлайн.

Наступныя 8 крам адчыняцца ўжо ў лістападзе, яшчэ 10 – у снежні.

 

Дырэктарка сеткі duty free Рыта Брыцікава:

 – “Каменны Лог за дзень перасякае паўтары-дзве тысячы машын. Нават калі не кожны зойдзе, усё адно лічыце: 10% ад прыбытку мы будзем накіроўваць у рэспубліканскі бюджэт”.

 

Да закрыцця 56 duty free прыносілі прыбытак каля 79 мільёнаў даляраў у год.

Паводле http://ont.by