Рэканструкцыя гродзенскага чыгуначнага вакзала завершыцца ў снежні
У абноўленым будынку з’явяцца інтэрнэт-кавярня, прадуктовая крама і канферэнц-зала.
У абноўленым будынку з’явяцца інтэрнэт-кавярня, прадуктовая крама і канферэнц-зала.
У Гродне распачалася рэканструкцыя аднаго з самых прыгожых старажытных будынкаў – так званага «Дома масонаў». Будынак насіў розныя назвы, такія як: Дом гродзенскіх масонаў, «Приказ общественного призрения», «Дом благотворительного общества», Polskie towаrzystwo dobroczynnosci.
22 сакавіка ў гарадзенскай выставачнай зале Саюза мастакоў адкрылася выстава «Свет Чурлёніса». Выставу арганізавала Генеральнае консульства Літоўскай Рэспублікі.
Пачаў сваю дзейнасць праект па сацыяльным інтэрактыўным тэатры. Маладзёны з абмежаванымі магчымасцямі разам са сваімі аднагодкамі будуць граць на сцэне.
У Рэспубліканскім ландшафтным заказніку «Азёры» з’явіўся кацер. З яго дапамогай супрацоўнікі заказніка змогуць больш аператыўна выяўляць парушальнікаў. На тэрыторыі заказніка знаходзіцца 16 вадаёмаў.
Толькі за студзень нарадзілася 1011 немаўлят – на 47 больш, чым з першы месяц мінулага году. За першыя два месяцы сёлета ў рэгіёне нарадзілася 2046 дзяцей – на 163 больш у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам.
Міліцыя затрымала ў Гродне 26-гадовага жыхара Слоніма. Прычынай паведамлення пра выбуховае прыстасаванне, якое нібыта знаходзіцца ў цягніку, стала сварка з дзяўчынай, якая гэтым цягніком мелася ад’ехаць у Гродна.
Па папярэдняй версіі 21 сакавіка мужчыну, які перабягаў дарогу, збіў спачатку Mercedes Sprinter, а пасля – аўтацягнік.
Канферэнцыя “Дзелавы інтэрнэт: Гродна” 27 сакавіка запрашае бясплатна ўсіх ахвотных. Адзіная ўмова ўдзелу – папярэдняя рэгістрацыя.
Былы сакрэтны аб’ект – ваенны гарадок ракетчыкаў каля Шчучына – чакае мірная трансфармацыя ў паўнавартасны бізнес-цэнтр.