У Гродне пройдзе буйная канферэнцыя па пытаннях развіцця сеткі Інтэрнэт

|

Перад гродзенцамі выступяць заснавальнік TUT.BY Юрый Зісер, дырэктар па маркетынгу і інавацыях  “Атлант Тэлекому” Аляксандр Вавула, кіраўнік анлайн-праектаў СП “БЕЛПРОНТА”, галоўны рэдактар  TUT.BY Марына Золатава, дырэктар PR-агенцтва “ЕТС” Таццяна Кабанова, Спецыяліст па маркетынгу TUT.BY Юлія Лашкевіч, дырэктар Hoster.by Сяргей Павалішаў ды іншыя.

Сярод выступоўцаў будзе вядомы гродзенскі блогер,  SEO-спецыяліст  дызайн-студыі MEGA™ Сяргей Чабоцька, які распавядзе пра сакрэты рэгіянальнага прасоўвання.

На “Дзелавым інтэрнэце” будуць закранутыя пытанні пра ступень уцягнутасці гарадзенцаў і жыхароў бліжэйшых гарадоў у жыццё Байнэту, прагучаць карысныя рэкамендацыі аб тым, як, працуючы анлайн, рацыянальна выкарыстоўваць рэсурсы, шукаць патрэбныя рашэнні для развіцця бізнесу. Удзельнікі канферэнцыі даведаюцца пра новыя правілы рэгістрацыі даменаў у зоне .by.

Канферэнцыя “Дзелавы інтэрнэт: Гродна” пройдзе 27 сакавіка ў УП “Інстытут Гроднаграмадзянпраект” з 10.30 да 17 гадзін.

Папярэднюю рэгістрацыю  (без яе ўдзел немагчымы) можна прайсці па спасылцы http://di.by/visitors/registration.

Канферэнцыя “Дзелавы інтрэрнэт” ладзіцца ў Беларусі з 2006 года. Летась яна за 2 дні сабрала 1500 удзельнікаў. Бяззменным арганізатарам мерапрыемства выступае беларускі партал TUT.BY. У 2011 годзе суарганізатарам стаў інтэрнэт-правайдэр «Атлант Тэлеком».
З пачатку 2012 года запланавана правядзенне шэрагу канферэнцый у абласных цэнтрах.
Рэгіянальныя канферэнцыі “Дзелавы інтэрнэт” ужо прайшлі ў Гомелі і Магілёве.

Паводле http://www.di.by