Нараджальнасць у Гродзенскай вобласці павялічваецца
Памерла за студзень 2012 года 1349 жыхароў Гродзенскай вобласці (на 83 менш, чым за аналагічны перыяд летась). Натуральныя страты насельніцтва такім чынам склалі 338 чалавек.
Паводле начальніка упраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкаму Андрэя Стрыжака, у рэгіёне памяншаецца колькасць памерлых у працаздольным узросце: у студзені-лютым памерлі 517 працаздольных грамадзян, што на 89 менш, чым у студзені-лютым 2011 года. Асноўнымі прычынамі сталі хваробы сістэмы крывазвароту (каля 35%), каля 27% выпадкаў тлумачыцца прычынамі, не звязанымі з хваробамі.
Колькасць насельніцтва Гродзенскай вобласці на 1 лютага склала 1061 тысячу чалавек і ў параўнанні з пачаткам года скарацілася на 245 чалавек. Міграцыйны прырост насельніцтва за гэты перыяд – 93 чалавекі.
Паводле http://www.region.grodno.by
Здымак з сайта http://www.ryazan-v.ru