Рэканструкцыя гродзенскага чыгуначнага вакзала завершыцца ў снежні
Летась быў абноўлены адміністратыўны будынак і гатэльныя нумары на 32 чалавекі.
На сёння вядуцца працы ў асноўным будынку вакзала.
На першым паверсе з’явяцца 2 блока кас: прыгарадных і міжгародніх маршрутаў, платная і бясплатныя зоны чакання, інтэрнэт-кавярня на 40 месцаў і канферэнц-зала на 50 чалавек.
На цокальным паверсе размесцяцца цырульня, камеры захоўвання багажу і памяшканні для гральных клубаў. З’явяцца 2 гатэльных нумары для інвалідаў і ліфт, каб людзі з абмежаванымі магчымасцямі маглі трапіць на перон. У будынку запланаваная крама з залай самаабслугоўвання.
Плошча залі мытнага кантролю павялічыцца ў паўтары разы, да 500 кв.м.
Добраўпарадкаванне прывакзальнай плошчы павінна скончыцца ўжо летам, а рэканструкцыя будынка вакзала – да 150-годдзя Беларускай чыгункі. Першым 27 снежня 1862 года па ёй прайшоў цягнік С.-Пецярбург – Варшава, шлях якога пралягаў праз Гродна.
Паводле http://www.belta.by
Здымак з сайта http://grodnonews.by