У Гродне можна ўбачыць «Свет Чурлёніса»

|

Экспазіцыя твораў самага вядомага літоўскага майстра жывапісу ўяўляе сабой інсталяцыю копій карцін і апісанне яго жыццядзейнасці. Выстава стала невялікай культурніцкай падзеяй, якая прыцягнула ўвагу людзей рознага ўзросту.

За 35 гадоў жыцця Чурлёніс паспеў стварыць каля 400 музычных твораў, амаль 300 карцінаў, стварыў цыкл графічных працаў, а таксама напісаў шмат літаратурных твораў. Адкрывала выставу генеральны консул Літоўскай Рэспублікі Аўшра Чарнявічэне. Арыгіналы карцін захоўваюцца ў галерэі ў Коўне (Каўнасе). У Гродна выстава прыехала з далёкага Мурманска.

Фота аўтара

 

Юлія Каiпарава, карэспандэнеткаТС, пацікавілася ў Генеральнага консула Літвы Аушры Чернявічэне, ці можна зараз набыць карціну Чурлёніса. – На жаль, такой магчымасці няма, адказала сп. Консул, – частка карцін знаходзіцца зараз у прыватных калекцыях, а асноўная калекцыя работ захоўваецца ў дзяржаўным літоўскім музеі ў горадзе Каўнасе. Думаю, што яны не прадаюцца.

Выстава з’яўляецца часткай праета, прысвечанага 100-годдзю са дня смерці мастака. Праект існуе ў двух варыянта – англа- і рускамоўным. Выстава вандруе ўжо цэлы год. Яна ўключае карціны, фатаграфіі і графічныя працы, зробленыя Чурлёнісам, а на постэрах таксама можна ўбачыць асабістыя фатаграфіі з архіва мастака.