“Райскі сад” расквітнеў у цэнтры Гродна

|

Адчыніла свае дзверы выстава Надзеі Пальчынскай “Мой райскі сад” 14 чэрвеня ў Музеі гісторыі рэлігіі. Дзяўчынка, якая правяла амаль усё жыццё ў інвалідным вазку, прадставіла каля 100 цуда-дрэў і кветкавых букетаў, зробленых з бісера.

“Людзі на балоце” выступіць у Гродне і Мінску

|

Гродзенскі канцэрт адбудзецца на эксперыментальнай пляцоўцы «ОфицероFF» 20 красавіка. У Мінску гурт разам з іншымі музыкамі выступіць на дабрачынным трыб’юце днём раней.

У Гродне з’явіцца новая тэатральная трупа

|

Пачаў сваю дзейнасць праект па сацыяльным інтэрактыўным тэатры. Маладзёны з абмежаванымі магчымасцямі разам са сваімі аднагодкамі будуць граць на сцэне.

Планы і мары гродзенскага харэографа

|

Відэапрагляды стужак аб сучасным танцы плануе праводзіць харэограф і рэжысёр гродзенскага драматычнага тэатра Аляксандр Цебянькоў.

Як вывучыць беларускую мову ў расейскім горадзе Савецку?

|

Юлія нарадзілася і вырасла ў Расіі, мае дыплом маскоўскай вну. Пасля навучання вырашыла пераехаць на сталае жыхарства ў Беларусь. Перад гэтым дзяўчына самастойна вывучыла беларускую мову і размаўляе не горш за карэннага беларуса.

Каляда грукае ў дзверы

|

У Гродне калядоўшчыкі рыхтуюцца да калядаванняў. Удзельнікі абнаўляюць сцэнар, дастаюць з скрыняў святочныя касцюмы, развучваюць новыя калядныя спевы, “прасілкі” і пажаданні. Віншаваць з Калядамі моладзь збіраецца як на каталіцкае, так і на праваслаўнае свята.

Ёгі ў Гродне правялі майстар-клас

|

Дзень ёгі ў Беларусі адзначаўся 4 снежня. З гэтай нагоды гродзенскі фітнэс-клуб “Бодзі арт” адчыніў дзверы для ўсіх ахвотных наведаць бясплатныя заняткі па ёзе.

Гродзенскія праваслаўныя далучацца да адзначэння Дня інваліда

|

Да сусветнага Дня інвалідаў, які адзначаецца 3 снежня, Свята-Марфінская царква сустрэне дзяцей-інвалідаў з дзённага цэнтра пражывання Ленінскага раёна, а дзяцей Кастрычніцкага раёна павітаюць братчыкі Уладзімірскай царквы.

У Гродне будуецца комплекс для зімовага адпачынку

|

У Гродне з’явіцца горналыжная траса даўжынёй 450 метраў. Гэта толькі адна з са складовых частак спартыўнага комплексу для зімовага адпачынку, які з’явіцца ў Каробчыцах.

Паляванне на “Восеньскага драпежніка”

|

Турнір рыбаловаў “Восеньскі драпежнік 2011” адбыўся на Нёмане непадалёк ад Мастоў 19 лістапада. На фэст прыехала каля 60 удзельнікаў – спінінгісты з Гродна і іншых гарадоў Гродзенскай вобласці, а таксама рыбакі-аматары з Мінска і Магілёва.

  • 1
  • 2