“Людзі на балоце” выступіць у Гродне і Мінску
На канцэрце ў “ОфицерoFF” выступяць таксама гурты “В.К.Л.”, “Любимая вредная привычка”, S’N’D. Пачатак выступу а 19-й гадзіне.
Учора музыкі “Людзі на балоце” выступілі ў Гродне на сустрэчы, прысвечанай праблеме асушэння балот. Запісы з выступу можна праслухаць ніжэй.
Людзі на балоце – Янка by twojstyl
Людзі на балоце by twojstyl
Гарадзенскі фолк-рокавы гурт “Людзі на балоце” пачаў сваю жыццядзейнасць вясной 2011 г. як акустычны праект гурта “Кальян”. Аднак розніца рэпертуару выклікала патрэбу адмежавацца ад “Кальяну” і стварыць цалкам незалежную каманду. “Людзі на Балоце” паспелі адыграць некалькі канцэртаў і зараз рыхтуюцца да запісу дэма-альбому, які будзе складацца з 8 песень.