Паляванне на “Восеньскага драпежніка”

|

Выязжалі з Гродна яшчэ зацемна. За добрым уловам дарога няблізкая. Месца абралі па выніках галасавання на сайце grodnofish.by. На беразе па-хуткаму зрабілі калектыўны здымак: рыбакі спяшаліся, бо сонца было ўжо высока і трэба было хутчэй закідваць вуды.

 

 

На рыбную лоўлю адводзілася толькі шэсць гадзін. Тыя, якія былі спрытнейшыя, ад’ехалі ад калектыўнага месца трохі далей – як пасля аказалася, недарма.

 

Пётр Катляр, гаспадар магазіна “Рыбалоў”, спонсар фэсту і адзін з членаў журы, непадалёку апрабоўвае новую вуду:

 

Імкнемся прапанаваць людзям якасныя рэчы. Таму ходзім, ламаем, тэстуем максімальна. У мяне мара, хоббі і прафесія аб’ядналіся, таму хочацца штосьці рабіць, рухацца наперад.

 

Рыба зусім не клявала: ці месца дрэннае, ці паветра не тое? Гродзенцы пачалі хвалявацца, што перамога адыйдзе гасцям з Магілёву. Раптам пранеслася чутка, што едзе пераможца. Міхаіл Шыбаноў з гонарам трымаў у абедзвюх руках двух самоў на 6.300 і 4.700 кілаграмаў. Ён адразу забраў дыпломы ў намінацыях “Самая вялікая рыба”, “Самы вялікі ўлоў”, “Самая вялікая колькасць”.

 

 

 

У паветры запахла вухой. Адзін за адным пачалі падцягвацца рыбакі. Пасля першай лыжкі вухі, а можа, і чаркі, пачаліся рыбацкія байкі, задушэўныя размовы і спрэчкі пра навінкі рыбалоўства.

 

 

У аднаго з рыбакоў акурат на фэст быў дзень народзін. З гэтай нагоды ён пачаставаў рыбакоў вэнджаным ляшчом.

 

alt=”Image 17765″ >

 

Пасля пачаліся спаборніцтвы на трапнасць – спінінгам закінуць нажыўку ў вядро. Фору многім рыбакам са стажам даў 16-гадовы Аляксандр Васілевіч.

 

 

Як адзначыў адзін з арганізатараў фэсту, адміністратар сайта grodnofish.by Дзяніс Кавалёў:

 

Я пераследую мэту свайго форума – знаёмства рыбакоў паміж сабой, сумесныя рыбалкі, размовы на сайце пра рыбалку і не толькі. Мы даем рыбакам тую інфамацыю і ўменні, якіх яшчэ няма ў Беларусі, прыносім з Еўропы, ЗША. Спрабуем навінкі.

 

 

Прыемна было бачыць, што не з пустымі кішэнямі, ці дакладней, вядром, вяртаецца адзін з самых маладых аматараў рыбалкі Арцём.

 

 

Пераможцы фэсту атрымалі спінінгі і падарункавыя сертыфікаты.

 

Здымкі аўтара