Гродзенскія праваслаўныя далучацца да адзначэння Дня інваліда

|

Святочная праграма рыхтуецца сіламі валанцёраў праваслаўнай службы сацыяльнага цэнтра Гродзенскай епархіі. Святар Грыгорый Бяленскі, кіраўнік аддзела царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнага служэння, падкрэсліў:

 

Мэта мерапрыемства – запаўненне прабелу зносін. У людзей з абмежаванымі магчымасцямі з’яўляецца адчуванне жыцця, што садзейнічае духоўнаму акрыянню. Дзеці змогуць адчуць сябе паўнавартаснымі, значнымі ў гэтым свеце.

 

Дзейнасць цэнтра шматбаковая. Традыцыйна кожнай вясной валанцёры сацыяльнага цэнтра Гродзенскай епархіі выязджаюць з дзецьмі і сталымі людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі на прыроду. На такім пікніку ўдзельнікі кантактуюць і гуляюць у розныя гульні.

 

У цэнтры арганізаваны пункт пракату сродкаў рэабілітацыі інвалідаў і людзей з часовапарушанай магчымасцю перасоўвацца. Хадулі, каляскі, мыліцы даюцца жадаючым бясплатна ў часовае карыстанне. З 1996 года арганізаваны сацыяльны гардэроб. Кожны гродзенец зможа дапамагчы, пакінуўшы тут непатрэбнае адзенне, якое яшчэ ў добрым стане. Пры цэнтры арганізаваны клуб “Нарнія”. З дзецьмі гарадской школы №2 з небяспечнага сацыяльнага асяроддзя кожную нядзелю праводзяцца сустрэчы, размовы са святаром, гульнявыя заняткі, накіраваныя на сацыялізацыю падлеткаў. Дзейнічае бясплатная сталовая.

 

Дзяцей-інвалідаў валанцёры наведваюць па хатах. У цэнтры працуюць у асноўным маладыя людзі, сустракаюцца і сталыя асобы. Усіх аб’ядноўвае пачуццё адказнасці за тое, што адбываецца. Каб абудзіць грамадскую свядомасць, арганізацыя плануе правесці вясной сацыяльную акцыю Дзень дабра.

 

Здымак з grodno.gov.by