Ёгі ў Гродне правялі майстар-клас
Занятак пачаўся з практыкавання “вітанне сонца”. “Ёгаў-мужчын” было амаль па-роўну з жанчынамі. Большасць наведалі занятак з-за цікавасці. Было заўважна, што практыкаванні наведнікі выконвалі добрасумленна, нягледзячы на тое, што часам прапаноўваліся цяжкія расцяжкі.
Двухгадзінны занятак пакінуў адчуванне лёгкасці і эйфарыі. Падчас практыкаванняў выдзяляюцца эндарфіны, дзейнасць якіх імітуе эфект ад ужывання наркотыкаў. Ёгаў са стажам, жартуючы, можна назваць наркаманамі.
Пакуль маладыя ўдзельнікі занятка ледзь перасоўвалі ногі, жанчыны з вопытам з лёгкасцю і шпаркасцю падлеткаў ужо перапрануліся. Адна з іх усміхнулася: “Ёгай займаюся сем гадоў. Спыняцца не збіраюся.”
Каця Круглова, трэнер, паскардзілася, што колькасць наведвальнікаў расце слаба. Але пастаянныя кліенты ходзяць рэгулярна і пакуль не адсейваюцца.