Да 1 жніўня можна спрошчана зарэгістраваць свой мапед
Супрацоўнікі гродзенскай ДАІ разам з дружыннікамі з 22 па 26 ліпеня будуць мэтава правяраць месцы адпачынку і гаражныя масівы, каб выявіць патэнцыйных парушальнікаў-матацыклістаў.
Супрацоўнікі гродзенскай ДАІ разам з дружыннікамі з 22 па 26 ліпеня будуць мэтава правяраць месцы адпачынку і гаражныя масівы, каб выявіць патэнцыйных парушальнікаў-матацыклістаў.
Пасля трагедыі з затанулым цеплаходам “Булгарыя” на Волзе пазапланавана праверылі ўсе гродзенскія пасажырскія судны.
Гэта апошні этап пяцігадовай рэстаўрацыі алтара пасля пажару. Алтар будзе ўрачыста адкрыты 5 жніўня, паведаміў пробашч касцёла ксёндз Ян Кучынскі.
У Запарожскай вобласці Украіны ў Азоўскім моры ўратавалі бабулю і ўнука з Гродна, якіх зносіла ў адкрытае мора.
Абаронца зборнай Беларусі і гродзенскага хакейнага клубу “Нёман” Алег Гарошка абвергнуў інфармацыю пра падпісанне кантракта з мінскім “Дынама”.
Гродзенская лютэранская абшчына сабрала неабходную суму на распрацоўку праекта рэстаўрацыі гродзенскай кірхі, адзінага дзеючага лютэранскага храма ў Беларусі. “Гроднаграмадзянпраект” мусіць здаць праект у кастрычніку гэтага году.
Больш за 100 удзельнікаў далучыцца да роварнага марафону “Суседзі”, які распачнецца 24 ліпеня ў ваколіцах шлюзу Дамброўка на Аўгустоўскім канале.
“Лідскае піва” за першае паўгоддзе гэтага году больш чым на палову павялічыла экспарт піва ў параўнанні з гэтым жа перыядам мінулага году. Гэтаксама лідскае акцыянернае таварыства павялічыла аб’ём вытворчасці квасу і прадукуе яго найбольш сярод беларускіх бровараў.
Учора Генпракурор Беларусі Рыгор Васілевіч меў магчымасць абмеркаваць з Аляксандрам Лукашэнкам праблему захавання законнасці супрацоўнікамі праваахоўных ворганаў падчас акцыяў пратэсту, якія ладзяцца ў краіне штотыдзень. Размова ішла пра апранутых у цывільнае супрацоўнікаў, якія жорстка затрымлівалі ў хаатычным парадку грамадзян і журналістаў на гэтых акцыях.
Сваю нашумелую кнігу “Александр Лукашенко. Политический портрет” прадставіць у Гродне вядомы палітолаг і публіцыст Валер Карбалевіч.