Партрэт прэзідэнта пакажуць у Гродне

На 720 старонках кнігі Валер Карбалевіч аналізуе фенамен 17-гадовага кіравання Аляксандра Лукашэнкі. Аўтар падрабязна апісвае ягоную біяграфію, яго шлях да ўлады, працэс фармавання сённяшняй сацыяльнай мадэлі. Дае ацэнку рысам асобы Лукашэнкі, яго светапогляду, палітычным перакананням і ўяўленням пра свет. Асобныя раздзелы прысвечаныя эканамічнай палітыцы, міжнароднаму курсу, дачыненням з Расіяй.

 

Усе ахвотныя змогуць атрымаць кнігу з аўтографам аўтара.

 

Пачатак прэзентацыі ў 18.45  21 ліпеня па вул. Будзёнага 48а (зала ва ўнутраным дворыку). Уваход вольны.

 

Паводле інфармацыі Гарадзенскага “Руху за Свабоду”