Алтар Фарнага касцёла пакрываюць пазалотай

5 жніўня ў 12.00 у храме адбудзецца цырымонія адкрыцця і асвячэння алтара. На ёй будуць прысутнічаць прадстаўнікі міністэрстваў культуры Беларусі і Польшчы, духавенства і ўсе, хто прыклаў намаганні да справы аднаўлення каштоўнасці, паведамляе БелТА.

 

Нагадаем, алтар Фарнага касцёлу моцна пацярпеў у час пажару ў 2006 г. з прычыны кароткага замыкання. Агонь знішчыў тады частку унікальнага драўлянага алтара XVIII стагоддзя – рэльефныя калоны, частку балюстрады, дэкор і чатыры скульптуры. Навуковым кіраўніком аднаўленчых работ у катэдры выступіў галоўны рэстаўратар Каралеўскага замка ў Варшаве Павел Садлей. Над аднаўленнем скульптур працавалі на працягу чатырох гадоў разбяры з Воранава Казімір Масюра і яго сын Ігар, якім удалося аднавіць усе чатыры фігуры святых па фотаздымках. Скульптуры выразаліся з суцэльнай ліпы, як таго патрабаваў арыгінал. Апошні этап рэстаўрацыі – нанясенне на алтар пазалоты.

 

Здымак prosto-free.livejournal.com