Замест залы чаканняў на гродзенскім вакзале паставілі вагон

|

Тэрмін здачы будынкаў вакзала пераносіўся не аднойчы. Адкрыцця чакалі ў пачатку лістапада, пасля – у канцы года, цяпер гаворка вядзецца ўжо пра першы квартал 2013 года.

Зялёны партал абвясціў конкурс гісторый і здымкаў дрэваў

|

У кожнага знойдзецца гісторыя дрэва, якое не проста дрэва, а тое, якое нешта значыць у нашым жыцці, гісторыі сям’і, двара, у нашых успамінах альбо проста тое, якое радуе вока і прымушае ўсміхацца.

Вуліцу Даватара адкрылі, але працы на ёй працягваюцца

Адкрыццё вуліцы Даватара стала сёлета ці не адзіным урачыстым момантам святкавання гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі. Аднак, як аказалася, працы на ёй яшчэ не скончыліся.

Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў кіраўніцтва Гродзенскай вобласці

|

На нарадзе, прысвечанай праблемам развіцця малакаперапрацоўчай галіны, ён выказаў незадаволенасць працай старшыні Гродзенскага аблвыканкама Сямёна Шапіры.

Фальклёрны фэст у Абухаве, Капцёўцы і Гродне

|

З 19 да 23 лістапада на Гарадзеншчыне пройдзе фэст “Вяртанне да вытокаў”.

Кампанія “Баржомі” пасадзіла ў Гродне парк

|

Ландшафтны парк з’явіўся на “Дзевятоўцы” ў межах экалагічнага праекта кампаніі “Аидиес Боржоми Бел”.

Зміцер Дашкевіч знайшоўся ў Гродне

|

Палітвязня даставілі ў гарадзенскую турму №1. Пра гэта паведаміла нявеста палітвязня Наста Палажанка.

У Гродне затрымаецца пахмурнае надвор’е

|

Да канца тыдня захаваецца цёплае для гэтай пары і вільготнае надвор’е.

Чытачы гарадзенскіх бібліятэк збіралі кнігі для дзяцей-сірот і буккросінгу

|

Дабрачынная акцыя “Падары кнігу” ладзілася ў Гродне ад пачатку года.

З Гродна да Мінска і Віцебска можна даехаць па электронных квітках

Беларуская чыгунка павялічыла колькасць цягнікоў, на якія ажыццяўляецца электронны продаж квіткоў. Набыць квіток з электроннай рэгістрацыяй можна на цягнікі Гродна-Мінск і Віцебск-Гродна.