У Гродне затрымаецца пахмурнае надвор’е

|

Уначы  8 лістапада паводле прагнозаў Гроднааблгідрамету будзе воблачна, часам дождж, тэмпература паветра +3…+5. Вецер  заходні 5-10 м/с, уначы парывы да 14 м/с.

Днём 9 лістапада захаваецца воблачнае надвор’е, +6…+8, часам дождж.

 

У суботу-нядзелю будзе воблачна з праясненнямі.

10 лістапада пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах туман, слабы галалёд, на дарогах галаледзіца. Вецер пераменных напрамкаў 3-8 м/с, днём парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу -1…+4, днём +2…+7.

11 лістапада месцамі па вобласці пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах туман, ноччу і раніцай слабы галалёд. Тэмпература паветра ноччу  0…+5, днём +5…+10.

 

Здымак http://fotosid.com