Чытачы гарадзенскіх бібліятэк збіралі кнігі для дзяцей-сірот і буккросінгу
Наведвальнікаў бібліятэк заклікалі прыносіць з дому дзіцячыя кнігі, якія збіраліся ў спецыяльныя фонды.
Такім чынам бібліятэкі за 10 месяцаў сабралі больш за 350 выданняў.
160 з іх узбагацяць бібліятэку Гродзенскага дзіцячага дома змяшанага тыпу, астатнія размесцяцца на паліцах буккросінгу ў гарадскіх бібліятэках.
Паводле http://grodno.gov.by