Фальклёрны фэст у Абухаве, Капцёўцы і Гродне
У першы дзень у Абухаве размесцяцца падворкі ўсіх установаў культуры Гродзенскага раёна: выставы твораў народных майстроў, майстар-класы па рамёствах, стравы беларускай кухні.
20 лістапада на базе раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці пройдзе агляд-конкурс “Паданні сівой даўніны”. Гледачы ўбачаць тэатралізаваныя пастаноўкі, інсцэніроўкі, гульнёвыя праграмы, звязаныя з фальклёрам.
21 лістапада – дзень народных звычаяў “Падарожжа ў мінулае”.
У Капцёўскім цэнтры культуры можна будзе назіраць абрады “Выпяканне хлеба”, “Першае купанне дзіцяці”, “Гуканне вясны” ды іншыя.
23 лістапада фэст вернецца ў Абухава і завершыцца гала-канцэртам “Шануйце спадчыну сваю”. Акрамя мясцовыз калектываў у канцэрце возьмуць удзел госці з Гомельшчыны – фальклёрна-этнаграфічны ансамблі “Міжрічча” і “Дубравіца”.
Мэта арганізатараў фэста – прыцягнуць увагу моладзі да беларускіх народных звычаяў, традыцый і рамёстваў.
Паводле http://perspektiva-info.by